22 декабря 2018 года идём в государственный литературно -мемориальный музей Якуба Коласа. Начало экскурсии в 11.00

Дата: 9 декабря 2018 в 20:07, Обновлено 9 декабря 2018 в 20:27
392 просмотра

Музей Якуба Коласа быў створаны Пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1956 года і адчынены для наведвальнікаў 4 снежня 1959 года. Размешчаны ў доме, дзе правёў апошнія гады свайго жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас. Двухпавярховы дом і прылягаючы да яго сад плошчай 0,4 га размешчаны на тэрыторыі Акадэміі Навук Беларусі.

Музей захоўвае дакументы аб жыцці, творчасці і грамадскай дзейнасці Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча, 1882 – 1956).

Агульная плошча экспазіцыі 319 кв. м. Музей мае 10 экспазіцыйных залаў, у двух з якіх захаваны прыжыццёвы інтэр’ер пакояў дома Якуба Коласа: гэта рабочы кабінет і спальня.

Экспазіцыя ў сталічным доме-музеі – як рэха. Рэха тых месцаў і таго часу, калі нараджаліся паэтычныя вобразы песняра. Рэха ў апусцелых пакоях дома, які некалі быў аазісам беларускай культуры.

Музей Якуба Коласа – гэта нацыянальны культурны цэнтр, у якім беражліва захоўваецца не толькі гісторыя жыцця і творчасці аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы, а ў мастацкіх тэкстах – яго паэтычны свет, паэтыка беларускай мовы. Гэты паэтычны свет не абмяжоўваецца інтэр’ерамі мемарыяльнага дома, ён прасціраецца далёка за яго сценамі і жыве сваім уласным жыццём.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.